2018 № 3 (29)
Траццяк З.I.
Першая сусветная вайна ў мастацкай сістэме дылогіі «Людзі і маланкі» і «Запомнім сябе маладымі» Л. Дайнек
Аннотация
Артыкул прысвечаны ўвасабленню падзей Першай сусветнай вайны ў дылогіі «Людзі і маланкі» і «Запомнім сябе маладымі» Л. Дайнекі. Вызначаюцца тыпалагічныя сувязі твораў з кнігамі папярэднікаў – З. Бядулі, М. Гарэцкага, А. Гародні, К. Чорнага і інш. Увага звернута на наступныя перазовы: увасабленне псіхалогіі персанажа-селяніна, які выпадкова трапіў на вайну, асэнсаванне змен, якія адбываюцца ў свядомасці дзейнай асобы, што радыкальным чынам змяніла свой сацыяльны статус, аповед пра ўплыў нямецкага ‘Ordnung’га на жыхароў акупаваных тэрыторый. Вылучана і спецыфіка ўвасаблення вайны Л. Дайнекам: перш за ўсё, яна звязана з эпізодам самасуду шараговых над сваім афіцэрам. Ахарактарызаваны адносіны апавядальніка да праблемы набыцця беларусамі дзяржаўнасці пад час вайны.
Ключевые слова
беларуская літаратура, ваенная проза, Першая сусветная вайна, Л. Дайнека