2019 № 6 (38)
Траццяк З.I.
Ідэйна-мастацкая спецыфіка ўвасаблення матыву «навала-кантынуум» у трылогіі «Шэметы» М. Лобана
Аннотация
У артыкуле разглядаецца трылогія М. Лобана «Шэметы» як асобны этап у развіцці беларускай прозы ХХ ст., звязанай з мастацкім асэнсаваннем матыву «навала-кантынуум». На прыкладзе персанажаў-прадстаўнікоў адной сям’і пісьменнік вывучае ўплыў бясконцых грамадска-палітычных катаклізмаў на светапогляд звычайнага чалавека. Акцэнтуецца ўвага на глыбокім аналізе 1930-х гг., што падаюцца як асобны надзвычайны перыяд развіцця «навалы-кантынуума», які асацыюецца не толькі з актыўнымі баявымі дзеяннямі, але і з барацьбай з унутраным ворагам савецкаму ладу.
Ключевые слова
беларуская літаратура ХХ ст., матыў «навала-кантынуум», сацрэалізм, хроніка